+375(17) 365-32-96, 368-85-83

vk
×

Папярэджанне

Error loading component: com_users, Could not connect to memcache server

29 сакавіка 2018 года ў 14.00 адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «Белбудматэрыялы». Размешчана 21.02.2018 г.

 

Паважаныя акцыянеры ААТ «Белбудматэрыялы»!

29 сакавіка 2018 года ў 14.00 адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў

Адкрытага акцыянернага таварыства «Белбудматэрыялы».

Сход пройдзе па адрасе: г. Мінск, Партызанскі пр-т, 99А.

 

Парадак дня сходу:

1. Справаздача генеральнага дырэктара аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2017 год.

2. Справаздача аб рабоце Назіральнага савета за 2017 год.

3. Справаздача аб рабоце рэвізійнай камісіі за 2017 год. Разгляд вынікаў штогадовай рэвізіі і аўдытарскага заключэння за 2017 год.

4. Зацвярджэнне гадавой справаздачы, гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці Таварыства за 2017 год.

5. Размеркаванне прыбытку Таварыства за 2017 год. Аб выплаце дывідэндаў за 2017 год.

6. Абранне членаў Назіральнага савета і рэвізійнай камісіі Таварыства.

7. Аб памерах ўзнагароджання членам Назіральнага савета і рэвізійнай камісіі Таварыства.

8. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «Белбудматэрыялы».

З матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу, можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Партызанскі, 99А ў працоўныя дні з 07 сакавіка 2018 года па 28 сакавіка 2018 года з 14.00 да 17.00 альбо 29 сакавіка 2018 года па месцы правядзення сходу

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 12.30 да 13.50 па месцы правядзення сходу.  

 Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе акцыянераў, будзе складзены на падставе рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, сфармаванага па стане на 16 сакавіка 2018 года.

 Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру Таварыства (фізічная асоба) – пашпарт, кіраўніку юрыдычнай асобы, які з'яўляецца акцыянерам, – дакумент, які пацвярджае яго службовая становішча і пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.