+375(17) 365-32-96, 368-85-83

vk
×

Папярэджанне

Error loading component: com_users, Could not connect to memcache server

Паважаныя акцыянеры ААТ "Белбудматэрыялы"! 06 жніўня 2021 года ў 11 гадзін 00 хвілін  адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства «Белбудматэрыялы», сход пройдзе па адрасе: г. Мінск, Партызанскі пр-т, 99А. Размешчана 28.07.2021

 

Паважаныя акцыянеры ААТ «Белбудматэрыялы»!

06 жніўня 2021 года ў 11 гадзін 00 хвілін адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Белбудматэрыялы», сход пройдзе па адрасе: г. Мінск, Партызанскі пр-т, 99А.

 

Парадак дня сходу:

 

1. Аб згодзе на ўнясенне ў статутны фонд ААТ «Белбудматэрыялы» з уласнасці Рэспублікі Беларусь нерухомай маёмасці: будынак фізкультурна-аздараўленчага комплексу з інвентарным № 500/C-34619, размешчанага па адрасе: г. Мінск, вул. Бабушкіна, 48/3, плошчай 337,4 кв. м, шляхам унясення яго ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд Таварыства, з наступным павелічэннем долі Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе на суму неграшовага ўкладу за кошт дадатковага выпуску акцый.

  З матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу, можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Партызанскі, 99А ў працоўныя дні з 30 ліпеня 2021 года па 05 жніўня 2021 года з 14.00 да 17.00 альбо 06 жніўня 2021 года па месцы правядзення сходу.

  Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 9.30 да 10.50 па месцы правядзення сходу.

 Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе акцыянераў, будзе складзены на падставе рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, сфармаванага па стане на 29 ліпеня 2021 года.

 Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру Таварыства (фізічная асоба) – пашпарт, кіраўніку юрыдычнай асобы, які з'яўляецца акцыянерам, – дакумент, які пацвярджае яго службовае становішча і пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.