+375(17) 365-32-96, 368-85-83

vk
×

Папярэджанне

Error loading component: com_users, Could not connect to memcache server

Паважаныя акцыянеры ААТ "Белбудматэрыялы"! 30 чэрвеня 2021 года ў 14 гадзін 00 хвілін  адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства «Белбудматэрыялы», сход пройдзе па адрасе: г. Мінск, Партызанскі пр-т, 99А. Размешчана 18.06.2021

 

Паважаныя акцыянеры ААТ «Белбудматэрыялы»!

30 чэрвеня 2021 года ў 14 гадзін 00 хвілін адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Белбудматэрыялы», сход пройдзе па адрасе: г. Мінск, Партызанскі пр-т, 99А.

 

Парадак дня сходу:

 

1. Аб зацвярджэнні вынікаў закрытай падпіскі на акцыі дадатковага выпуску ААТ "Белбудматэрыялы".

2. Аб зацвярджэнні рашэння аб дадатковым выпуску акцый ААТ "Белбудматэрыялы".

3. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут ААТ "Белбудматэрыялы".

     З матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу, можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Партызанскі, 99А ў працоўныя дні з 23 чэрвеня па 29 чэрвеня 2021 года з 14.00 да 17.00 альбо 30 чэрвеня 2021 года па месцы правядзення сходу.

    Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 12.30 да 13.50 па месцы правядзення сходу.

  Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе акцыянераў, будзе складзены на падставе рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, сфармаванага па стане на 21 чэрвеня 2021 года.

  Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру Таварыства (фізічная асоба) – пашпарт, кіраўніку юрыдычнай асобы, які з'яўляецца акцыянерам, – дакумент, які пацвярджае яго службовае становішча і пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.