12 верасня 2019 года ў 14.00 адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства "Белбудматэрыялы". Размешчана 02.09.2019
Паважаныя акцыянеры ААТ "Белбудматэрыялы"!
12 верасня 2019 года ў 14.00 адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства "Белбудматэрыялы", сход пройдзе па адрасе: г. Мінск, Партызанскі пр-т, 99А.
Парадак дня сходу:
1. Аб узгадненні ўнясення змяненняў ва ўмовы здзелкі ААТ "Белбудматэрыялы", у здзяйсненні якой маецца зацікаўленасць афіляваных асоб.
З матэрыяламі, падрыхтаванымі да сходу, можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, пр-т Партызанскі, 99А ў працоўныя дні з 02 верасня па 11 верасня 2019 года з 14.00 да 17.00 альбо 12 верасня 2019 года па месцы правядзення сходу.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 12.30 да 13.50 па месцы правядзення сходу.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе акцыянераў, будзе складзены на падставе рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, сфармаванага па стане на 06 верасня 2019 года.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру Таварыства (фізічная асоба) – пашпарт, кіраўніку юрыдычнай асобы, які з'яўляецца акцыянерам, - дакумент – які пацвярджае яго службовае становішча і пашпарт, прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.
